Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўла Латушкі дыягнаставалі каранавірус, ён на самаізаляцыі 


Павал Латушка незадоўга да ад'езду зь Беларусі
Павал Латушка незадоўга да ад'езду зь Беларусі

Мэдыкі дыягнаставалі каранавірус у сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

«На жаль, у мяне дыягнаставаны каранавірус. У цэлым адчуваю сябе добра, тэмпэратуры ня маю. Знаходжуся на самаізаляцыі, але працягваю працаваць, бо перакананы: для нас зараз вельмі важным iсьцi да перамогi. Беражыце сябе, мае шаноўныя!», — напісаў Павал Латушка, які цяпер знаходзіцца ў Варшаве.

У пачатку верасьня Павал Латушка пакінуў Беларусь, патлумачыўшы гэта небясьпекай зьняволеньня. Раней за мяжу выехала ягоная сям'я.

На гэты момант усе чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай рады або ў турме, або пад хатнім арыштам, або ў вымушанай эміграцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG