Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двух музыкаў асудзілі за дваровы канцэрт у Менску. Па 15 сутак кожнаму 


Дваровыя канцэрты, ілюстрацыйнае фота.
Дваровыя канцэрты, ілюстрацыйнае фота.

Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў удзельнікаў гурту Laudans за выступ у раёне вуліцы Ангарскай. Раней за такі ж імправізаваны дваровы канцэрт былі пакараныя Аляксандар Памідораў і Ўладзіслаў Наважылаў.

Рашэньне адносна ўдзельнікаў калектыву Андрэя Лугіна і Алены Палачанскай агучыла судзьдзя Настасься Осіпчык — па 15 сутак кожнаму.

Музыкаў затрымалі адразу пасьля выступу ўвечары 20 кастрычніка, ноч яны правялі ў ізалятары на Акрэсьціна. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Міліцыянты засьведчылі, што бачылі ў слухачоў «сымболіку».

19 верасьня там жа пасьля канцэрту затрымалі рок-музыкаў Аляксандра Памідорава і Ўладзіслава Наважылава. Ім прысудзілі па 8 сутак арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG