Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэставы «Марш» ад Аляксандра Памідорава і бубначоў Drum Ecstasy. ВІДЭА 


Гурт Drum Ecstasy
Гурт Drum Ecstasy

Яшчэ да 8-дзённага арышту за дваровы канцэрт на менскай вуліцы Ангарскай музыка Аляксандар Памідораў пасьпеў паўдзельнічаць у запісе «рэвалюцыйнага відэакліпу».

«Марш» — супольная праца Аляксандра Памідорава і «ўдарнага калектыву» Drum Ecstasy на чале зь Філіпам Чмыром.

Аўтарская кампазыцыя ўяўляе сабой барабанны рэчытатыў у выкананьні Аляксандра Памідорава, яна прысьвечаная шматтысячным акцыям пратэсту супраць цяперашняга палітычнага рэжыму.

Відэашэраг да трэку змантаваны з аматарскіх відэа, зьнятых падчас акцый сябрамі музыкаў і неабыякавымі беларусамі. Усе імёны датычных да рэалізацыі праекту будуць апублікаваныя пасьля перамогі, абяцаюць на сваім YouTube-канале ўдзельнікі Drum Ecstasy.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG