Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да юбілеяў The Beatles і Джона Ленана па-беларуску прагучаць два дзясяткі песень лівэрпульцаў 


The Beatles
The Beatles

Упершыню The Beatles прагучыць па-беларуску так масштабна — два дзясяткі песень за адзін вечар. Канцэртная прэм’ера адбудзецца 22 кастрычніка ў менскім рэстаране-бровары «Друзья». Яна прымеркаваная да 60-годзьдзя The Beatles.

Два дзясяткі легендарных твораў лівэрпульскай чацьвёркі пераклаў на беларускую мову паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў. Сярод іх такія знакавыя рэчы, як Girl, Hey Jude, All You Need Is Love ды многія іншыя.

Канцэрт арганізуе музычны праект «СамШазам».

Акрамя салістаў «СамШазам» на сцэне выступяць вакаліст «Беларускіх песьняроў» Валеры Дайнека, сьпявак Юры Селязьнёў, гурт Litesound братоў Каракіных і Palina.

Паводле арганізатараў, невыпадковая і песьня, якая дала назву праграме, — With a Little Help from My Friends — «З дапамогай (най)лепшых сяброў» (так па-беларуску падпісалі афішу). Бо 2020-ы — год сяброўскай падтрымкі і салідарнасьці, канстатуюць яны.

Уваход на канцэрт 22 кастрычніка вольны. А 19-й пачнецца наўпроставая трансьляцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG