Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага актывіста будуць судзіць за абразу прэзыдэнта


Аляксей Раманаў
Аляксей Раманаў

Гомельскага актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзыдэнта будуць судзіць у Хвойніках. Расьсьледаваў крымінальную справу мясцовы аддзел Сьледчага камітэту. Сьледчыя прыйшлі да высновы, што ў словах актывіста ёсьць склад крымінальнага злачынства.

Аляксей Раманаў — інвалід другой групы, мае анкалягічнае захворваньне. Нягледзячы на гэта, ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Сьвятланы Ціханоўскай як валянтэр. На пікеце ў Хвойніках 28 ліпеня ён нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэксу — абраза прэзыдэнта.

Цяпер сьледзтва скончана, справу перадалі ў раённы суд.

У крымінальнай справе зазначана, што Аляксей Раманаў, «маючы намер публічна абразіць прэзыдэнта, наўмысна прамовіў словы і фразы ў непрыстойнай форме, якія, згодна экспэртызе, зьмяшчаюць нэгатыўную ацэнку прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі».

Запіс выказваньняў на Youtube «быў неаднаразова прагледжаны карыстальнікамі інтэрнэту».

Абраза прэзыдэнта караецца штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, альбо арыштам, абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі да 2 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG