Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовага прэзыдэнта Кіргізстану апраўдалі ў справе аб спробе захопу ўлады


Садыр Джапараў

Вярхоўны суд Кіргізстану апраўдаў выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта Садыра ДДжапарава ў справе аб спробе гвалтоўнага захопу ўлады ў краіне ў 2012 годзе. Пра гэта агенцтву ТАСС паведамілі ў прэс-службе суду. Калегія прыняла рашэньне ў сувязі з «адсутнасьцю складу злачынства».

Разам з ім апраўдалі старшыню Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Камчыбека Ташыева і дэпутата Таланта Мамытава.

Справу супраць ДДжапарава, Ташыева і Мамытава пачалі ў 2012 годзе. Тады ўдзельнікі арганізаванага ім мітынгу ў Бішкеку паспрабавалі прарвацца ў будынак ураду, але ахова спыніла спробу штурму. У жніўні 2013-га Вярхоўны суд прызнаў ДДжапарава, Ташыева і Мамытава вінаватымі і прызначыў ім год і месяц турэмнага зьняволеньня. Усіх траіх выпусьцілі ў зале суду ў сувязі зь мінулым тэрмінам пакараньня, іх пазбавілі дэпутацкіх мандатаў.

Цяпер суд паўторна разглядае яшчэ адну справу ў дачыненьні да Джапарава – пра захоп закладніка. Па вэрсіі сьледзтва, у 2013 годзе падчас мітынгу ў Караколе Джапараў разам са сваімі прыхільнікамі ўзяў у закладнікі паўнамоцнага прадстаўніка ў Ісык-Кульскай вобласьці. У гэтай справе ў 2017 годзе палітык атрымаў 11,5 гадоў калёніі. Пасьля пачатку акцый пратэсту ў Кіргізстане ў пачатку кастрычніка яго вызвалілі дэманстранты. Неўзабаве ён быў прызначаны прэм'ер-міністрам, а пасьля адстаўкі прэзыдэнта Сааранбая Джээнбекава стаў часова выконваць яго абавязкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG