Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст з Гарадзеншчыны ня выйшаў на волю пасьля 30 сутак арышту


Вітольд Ашурак, архіўнае фота

Горадзенскі абласны каардынатар руху «За свабоду» Вітольд Ашурак сёньня ня выйшаў на волю пасьля 30 сутак арышту, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале.

Ашурак затрыманы ў межах крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 342 (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Ён застаецца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ліды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG