Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак у Менску зьбіраюць два мітынгі пэнсіянэраў: апазыцыйны і праўладны


Марш пэнсіянэраў», Менск, 12 кастрычніка
Марш пэнсіянэраў», Менск, 12 кастрычніка

Тэлеграм-каналы заклікалі правесьці ў цэнтры Менску «Марш мудрасьці» з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў.

Гэта ўжо традыцыйная акцыя. Мінулым разам, 12 кастрычніка, сілавікі ўжылі супраць пэнсіянэраў спэцыяльныя сродкі.

Сёньня ў Менску паралельна чакаецца іншы мітынг пэнсіянэраў, праўладны.

Як паведамляе Tut.by, на гэты мітынг актыўна зьбіраюць пэнсіянэраў з усёй краіны, у асноўным зь ліку былых сілавікоў. Старт мітынгу, як паведамляюць чытачы парталу, заплянаваны прыкладна на той жа час і ў тым жа месцы, дзе апошнія два тыдні ў панядзелкі зьбіраюцца людзі на акцыі салідарнасьці — Маршы пэнсіянэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG