Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі ўжылі супраць пэнсіянэраў пэтарды і газ на акцыі ў Менску. ВІДЭА


На менскім «Маршы пэнсіянэраў» 12 кастрычніка ў раёне БНТУ пачаліся затрыманьні. Сілавікі ўжылі пэтарды і сьлезацечны газ.

У раёне БНТУ да ўдзельнікаў маршу пад'ехалі сілавікі на аўтобусах. Пэнсіянэры накінуліся на іх з крыкамі «фашысты!». Паводле Tut.by, ля БНТУ на праспэкце Незалежнасьці пачаліся затрыманьні студэнтаў, якія выйшлі падтрымаць пэнсіянэраў.

Сілавікі ўжылі супраць пэнсіянэраў пэтарды і сьлезацечны газ. Да месца здарэньня паехала машына хуткай дапамогі.

Пасьля жорсткага разгону нядзельнай акцыі пратэсту ў Менску 12 кастрычніка пэнсіянэры ў розных гарадах Беларусі сабраліся на акцыю пратэсту. Вядома пра акцыі ў Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Лідзе.

У Менску гэта ўжо другі «Марш пэнсіянэраў», першы прайшоў 5 кастрычніка. Сёньня пэнсіянэры а 15-ай гадзіне зноў сабраліся на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёла, а пасьля рушылі па праспэкце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG