Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы сабралі 242 прозьвішчы затрыманых падчас «Партызанскага маршу», сярод іх 4 журналісты


«Партызанскі марш» у Менску, 18 кастрычніка 2020 году

Падчас «Партызанскага маршу», які адбыўся ў мінулую нядзелю на 71-ы дзень пратэстаў, ува ўсёй Беларусі затрымалі​ больш за 240 чалавек, перадае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Бальшыню схапілі ў Менску, іншых — у Салігорску, Берасьці, Гомлі, Віцебску. Затрыманьні ў Менску былі каля ГЦ «Ленінград», мотавелазаводу, а таксама лякальна перад маршам, падчас і пасьля яго.

Афіцыйныя лічбы затрыманых ад МУС Беларусі павінны зьявіцца пазьней у панядзелак.

Сярод схопленых — чатыры журналісты: Алесь Любянчук (супрацоўнічае зь «Белсатам»), Арцём Маёраў («Беларусы і рынак»), Максім Хлябец і Раман Чмель (абодва — «Брестская газета»).

Рамана Чмяля і Максіма Хлябца затрымалі на 72 гадзіны за адміністрацыйнае правапарушэньне, паведамляе БелаПАН. За якое менавіта, у дзяжурнай частцы Ленінскага РАУС Берасьця не сказалі.

Абодвух схапілі 18 кастрычніка каля 17 гадзін на праспэкце Машэрава ў абласным цэнтры, дзе яны працавалі на акцыі пратэсту.

У Менску затрымалі журналістаў Алеся Любенчука (тэлеканал «Белсат») і Арцёма Маёрава (газэта «Белорусы и рынок»). На Любенчука ў Заводзкім РУУС склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне патрабаваньню службовай асобы). Маёрава даставілі ў Кастрычніцкае РУУС Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG