Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партызаны выйшлі зь лесу. Што адбываецца з пратэстамі. ВІДЭА


Партызанскі марш, Менск, 18 кастрычніка 2020

Чым быў адметны «Партызанскі марш»? Як ідзе падрыхтоўка да агульнанацыянальнага страйку? Што азначала пагроза сілавікоў ужываць зброю?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітык і блогер Вольга Карач і палітычныя аналітыкі Андрэй Ягораў і Віталь Цыганкоў.

Карач:

  • Нягледзячы на запалохваньне і прамыя пагрозы зброяй, людзі выходзяць кожны дзень, і асабліва шмат — у суботу і нядзелю.
  • Мы ня бачым, каб пратэст зьдзімаўся.
  • Брутальныя разгоны выклікаюць радыкалізацыю пратэстоўцаў і рост маштабу пратэстаў.
  • На людзей пачалі ціснуць праз маёмасьць, шмат у каго адабралі машыны, тэлефоны, пагражаюць адабраць кватэры.
  • У 300 удзельнікаў і ўдзельніц пратэстаў пагражалі забраць дзяцей.
  • Улады падыходзяць да барацьбы з пратэстам вельмі тэхналягічна.
  • Беларускае грамадзтва пачула заклік Ціханоўскай. Ён паўплываў на настроі людзей.​

  • Цыганкоў:

  • Галоўны вынік — людзі выйшлі прыкладна ў той самай колькасьці, што і ў мінулыя тыдні, нягледзячы на пагрозы ўжыцьця зброі.
  • Адбываюцца спрэчкі наконт розных шляхоў пратэсту. Сёньняшняя акцыя была аргумэнтам на карысьць мірных пратэстаў.
  • У кіраўнікоў сілавых структураў ёсьць нейкі розум, яны разумеюць, што пры ўжыцьці зброі ў будучай Беларусі яны не застануцца на свабодзе.
  • Размова Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА ня мела плёну. Эфэкт, на які Лукашэнка разьлічваў, не атрымаўся.
  • У беларускіх пратэстах лідэры — усе. Калі б Бабарыка выйшаў з-за кратаў і заклікаў спыніць пратэсты, ён бы стаў палітычным нябожчыкам.

Ягораў:

  • Мне падаецца, што колькасьць пратэстоўцаў была такая самая, як і ў апошнія тыдні.
  • Тактыка праваахоўных органаў вар’юецца ад больш жорсткай да больш мяккай.
  • Сёньня яны дзейнічалі мякчэй.
  • Рашэньне аб ужыцьці зброі прымаецца на месцы. Ёсьць агульная ўстаноўка, што яе можна ўжываць, але ў залежнасьці ад паводзінаў пратэстоўцаў.
  • Унутры сілавых структураў ёсьць барацьба падыходаў. Адны выступаюць за тое, каб адным генэральным ударам здушыць усе пратэсты, іншыя — за дзеяньні ў залежнасьці ад абставінаў.
  • Ультыматум Ціханоўскай стварае рызыку для працэсаў самаарганізацыі на лякальным узроўні, у тым ліку і на прадпрыемствах.
  • Мне здаецца, само абвяшчэньне ўльтыматуму было заўчасным і слаба каардынавалася з актывістамі ў працоўных калектывах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG