Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Ільлю Салея выпусьцілі зь СІЗА


Ільля Салей

Адвакат Ільля Салей, затрыманы па крымінальнай справе пра заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца дома.

Пра гэта TUT.BY паведамілі ягоныя суседзі.

Раней са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча. Гэта адбылося пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітзьняволенымі 10 кастрычніка. У сустрэчы ўдзельнічалі, сярод іншых, Рабцэвіч, Васкрасенскі і Салей.

Ільлю Салея, адваката Марыі Калесьнікавай, затрымалі раніцай 9 верасьня, у яго кватэры правялі ператрус. У гэты дзень у Менску ў той самай крымінальнай справе затрымалі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады юрыста Максіма Знака. Ільля Салей, Максім Знак і Марыя Калесьнікава ёсьць падазраванымі ў крымінальнай справе за «заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG