Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст Кашын: «Паліцэйскі тэрор стаў формай дзяржаўнага існаваньня Беларусі»


Алег Кашын
Алег Кашын

«Лукашэнка — першы на памяці цяперашняга пакаленьня дыктатар, які дэманстратыўна абапіраецца на паліцыянтаў-садыстаў, — піша ў выданьні Republic расейскі журналіст Алег Кашын. — Не на таемны спэцслужбісцкі ордэн, не на войска, не на ракеты, а на балабанаўскага мянта зь фільму „Груз-200“ — у гэтым сапраўды ўнікальнасьць лукашэнкаўскай дыктатуры.

Інфэрнальнае зло, якое ўжо нават не спрабуе нешта зь сябе ўдаваць, такая кульмінацыя кіношнага горару [фільму жахаў], калі зь мерцьвяка, які ажыў, ужо аблезла плоць, і ён цягне ўжо сатлелую руку да асуджанага героя — вось што такое лукашэнкаўская дзяржава.

Відэа з Максімам Харошыным, які калоціцца і плача, — проста вельмі нагляднае, яно ўражвае і пераконвае (ну і сам факт, што такое здарылася ўжо на трэцім месяцы крызісу, калі залішнюю жорсткасьць ужо ня сьпішаш на шал першых гадзін), але галоўнае ў ім — менавіта тыповасьць. Паліцэйскі тэрор стаў для Беларусі рутынай, гэта ўжо такая форма дзяржаўнага існаваньня — ёсьць падазрэньне, што ўсе астатнія формы існаваньня гэтай дзяржаве ўжо недаступныя».

Алег Кашын — расейскі журналіст, які некалькі разоў быў жорстка зьбіты за свае публікацыі, якія апісвалі канфлікт вакол Хімкінскага лесу і канфлікт з пракрамлёўскімі арганізацыямі. Падтрымаў анэксію Крыму. Публікуецца ў інтэрнэт-выданьні Republic (да 2016 году — Slon), якое ўваходзіць у мэдыя-холдынг з тэлеканалам «Дождь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG