Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг з вадамётам: што засьведчылі «Маршы гонару»


Вадамёт атакуе пратэстоўцаў падчас маршу 11 кастрычніка

Што засьведчылі «Маршы гонару», якія прайшлі на 64-ы дзень пратэстаў? Ці паўплывала на іх сустрэча Лукашэнкі зь вязьнямі СІЗА КДБ? Як грамадзтва ў цэлым успрыняло гэты дыялёг?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітык, відэаблогер Вольга Карач і палітычныя аглядальнікі: зь БелаПАНу Аляксандар Класкоўскі, з «Нашай нівы» — Зьміцер Панкавец.

Карач:

  • Мяняецца тактыка пратэстоўцаў, яны дзейнічаюць некалькімі групамі, некалькімі патокамі.
  • Вельмі жорстка сёньня разганялі пратэсты ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадох.
  • Я напісала ліст Жузэпу Бурэлю з просьбай апублікаваць яго гутарку з Макеем.
  • Візыт Лукашэнкі ў СІЗА — сыгнал Захаду, што ўлада ідзе на дыялёг. А сёньня «ябацькам» быў пасланы сыгнал, што нічога не мяняецца і ўчорашняя размова нічога ня значыць.

Класкоўскі:

  • Цяжка ацаніць колькасьць удзельнікаў сёньняшняга пратэсту, бо было некалькі пунктаў.
  • Прапаганда шмат часу цьвердзіць, што пратэст зьдзьмуваецца. Пакуль на гэта не падобна.
  • Сёньня сілавікі дзейнічалі паказальна жорстка.
  • Пасьля «дыялёгу ў СІЗА» ў некаторых у сацсетках была эўфарыя, што рэжым ужо прайграў і здаецца.
  • Жорсткасьць сёньня была ўжытая для таго, каб пасьля ўчорашняга візыту Лукашэнкі ў турму КДБ каму-кольвек не здалося, што пачалася нейкая адліга.
  • Вулічная актыўнасьць можа і зьнізіцца, але палітызаванасьць грамадзтва, хутчэй за ўсё, захаваецца яшчэ доўга.

Панкавец:

  • Сёньня пачалі расьсякаць калёну. Была тактыка дзейнасьці, як 9 жніўня. Агрэсіўнасьць і жорсткасьць сілаў правапарадку была прыкладна такая ж, як у дзень інаўгурацыі.
  • І тады, і цяпер была прадэманстраваная пэўная слабасьць улады.
  • Учорашні «дыялёг у СІЗА» ніяк не зьмяніў настрояў людзей, настрой у сацыяльных сетках, у дамавых чатах, у тэлеграм-каналах — ніякіх кампрамісаў, толькі сыход Лукашэнкі.
  • Калі Бабарыка выйдзе з турмы і закліча пакончаць з пратэстамі, людзі на гэта не пагодзяцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG