Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два месяцы таму паранілі журналістку «Нашай Нівы». Крымінальнай справы дагэтуль няма


Параненая на фота — журналістка Нашай Нівы Натальля Лубнеўская

Увечары 10 жніўня падчас разгону пратэстаў на Кальварыйскай вуліцы ў Менску гумавая куля трапіла ў нагу журналісткі «Нашай Нівы» Натальлі Лубнеўскай. Баец спэцпадразьдзяленьня «Альфа» ці «Алмаз» наўмысна стрэліў у яе з адлегласьці каля 10 мэтраў, піша НН.

З таго часу Сьледчы камітэт праводзіць праверку, крымінальную справу дагэтуль не пачалі.

Журналістка правяла паўтара месяцы ў шпіталі, цяпер лечыцца амбуляторна і ня можа паўнацэнна працаваць.

«Сьледчы камітэт дэманструе поўную адсутнасьць палітычнай волі для пошуку злачынцы. Баец, які страляе па мірных грамадзянах, мусіць панесьці адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам», — піша «Наша Ніва».

Цяпер выданьню пагражаюць штрафам за тое, што своечасова не паведамілі пра здарэньне ў Белдзяржстрах і Інспэкцыю працы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG