Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей запэўніў Бурэля, што скарачэньне штату амбасадаў Літвы і Польшчы не скіраванае супраць ЭЗ


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

«Скарачэньне колькасьці дыпляматаў Польшчы і Літвы ў Беларусі зьяўляецца мерай у адказ, не накіраваным супраць ЭЗ або на згортваньне дыялёгу зь ім» — пра гэта кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей заявіў сёньня ў тэлефоннай гутарцы з высокім прадстаўніком Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузепам Бурэлем.

БЕЛТА паведамляе гэтую заяву са спасылку на прэсавую службу зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Паводле прэсавай службы МЗС «зь беларускага боку пацьверджаная прынцыповая гатоўнасьць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялёгу з ЭЗ, падкрэсьленая беспэрспэктыўнасьць санкцыяў для разьвіцьця адносінаў па лініі Беларусь — ЭЗ».

«Па просьбе свайго эўрапейскага калегі Уладзімер Макей таксама растлумачыў, што падыходы беларускага боку па ўсталяваньні парытэтнай колькасьці дыпляматаў Польшчы і Літвы ў Беларусі з замежнымі ўстановамі беларускага боку ў названых краінах зьяўляюцца выключна мерай у адказ, ніякім чынам не скіраваныя супраць ЭЗ альбо на згортваньне дыялёгу і выкліканыя асаблівай нэгатыўнай роляй, якую кіраўніцтва названых краін вырашыла адыгрываць у дачыненьні да Беларусі» — паведамілі БЕЛТА ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Польшча на патрабаваньне Менску адклікала для кансультацыяў свайго амбасадара і адклікала 32-х сваіх дыпляматаў , Літва — амбасадара для кансультацыяў і 5 дыпляматаў. У якасьці жэсту салідарнасьці шэраг дзяржаваў ЭЗ таксама адклікалі сваіх амбасадараў ці заявілі пра такое рашэньне. Гэта — Латвія, Эстонія, Чэхія, Славаччына, Румынія, Баўгарыя, Нямеччына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG