Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Герасіменя расказала, што трапіла ў «чорны сьпіс» яшчэ пасьля выбараў 2015 году


Аляксандра Герасіменя

Вядомая плыўчыха, шматразовая алімпійская прызэрка і адна зь лідэраў «Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў» Аляксандра Герасіменя ў інтэрвію Youtube-каналу «Жизнь-малина» расказала, як трапіла ў чорны сьпіс прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандра Лукашэнкі.

«Былі такія моманты: маўляў, чагосьці вартая, раз сам прэзыдэнт запрашаў і ўручаў узнагароды. Але пры гэтым было адчуваньне, што ён вельмі не любіў плаваньне і плыўцоў. Плюс мая адкрытасьць, гатовасьць сказаць тое, што думаю, — за гэта таксама не любілі. Некалькі гадоў была ў чорным сьпісе, не запрашалі на ўрачыстыя імпрэзы. Немагчыма было не адзначыць, бо я прывозіла мэдалі, але асаблівай сымпатыі да мяне не адчувалася», — кажа спартоўка.

На думку Аляксандры Герасімені, у «чорны сьпіс» яна трапіла пасьля таго, як прыязна выказалася пра бел-чырвона-белы сьцяг і прагаласавала «не за таго» кандыдата ў прэзыдэнты.

«Часьцей за ўсё галасавала супраць усіх, таму што ня бачыла годных кандыдатаў. А на выбарах 2015 году прагаласавала за Тацяну Караткевіч і ад таго часу трапіла ў чорны спіс», — адзначыла Аляксандра Герасіменя.

З пачатку сёлетняй палітычнай кампаніі яна асудзіла фальсыфікацыі з палікам галасоў і беспрычынны гвалт сілавікоў. У выніку ўлады скасавалі арэнду басэйнаў для выхаванцаў школы плаваньня Аляксандры Герасімені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG