Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская гвардыя і МУС Беларусі дамаўляюцца аб супрацы

Расейскія "гвардзейцы"
Расейскія "гвардзейцы"

«Росгвардия» і беларускія сілавікі правядуць перамовы пра супрацоўніцтва. З расейскага боку адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін, спасылаецца агенцтва ТАСС на інтэрнэт-партал прававой інфармацыі.

«У адпаведнасьці з Фэдэральным законам „Аб міжнародных дамовах Расеі“ прыняць прапанову „Росгвардии“, узгодненую з МЗС Расеі, ФСБ Расеі і МУС Расеі, пра заключэньне пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Фэдэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расеі і Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў дакумэнце.

Характар кантактаў сілавікоў Расеі і Беларусі не ўдакладняецца.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паабяцаў Аляксандру Лукашэнку стварыць «сілавы рэзэрв» праваахоўнікаў на выпадак, калі беларускі бок папросіць дапамогі на фоне пасьлявыбарных хваляваньняў.

XS
SM
MD
LG