Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тысяч. Столькі ўдзельнікаў нядзельнага маршу ў Менску налічыла міліцыя


Грамада пратэстоўцаў на праспэкце Жукава ў Менску

4 кастрычніка ў Беларусі зафіксавалі 10 пратэставых акцый. За выключэньнем сталіцы, яны былі нешматлікія — ад 20 да 100 чалавек, інфармуе Міністэрства ўнутраных спраў.

«Паддаўшыся на заклікі некаторых тэлеграм-каналаў, частка грамадзянаў падышла да будынка ЦІП ГУУС Менгарвыканкаму на 1-м завулку Акрэсьціна. Агульная колькасьць удзельнікаў пратэсту склала каля 10 тысяч чалавек», — паведаміла прадстаўніца ведамства Вольга Чамаданава.

Раней sb.by пісала, што «ўсяго памітынгаваць сёньня сабралося чалавек 600».

Пры гэтым назіральнікі і журналісты недзяржаўных выданьняў сышліся на іншай лічбе — больш за 100 тысяч удзельнікаў Маршу салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Чамаданава дадала, што супраць агрэсіўна настроеных грамадзянаў ужываліся спэцсродкі. У Менску — вадамёты, у Віцебску і Горадні — сьлезацечны газ.

Усяго за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымалі 317 пратэстоўцаў. 258 чалавек пакінулі да суду ў ізалятары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG