Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыгразіў «узяцца» за грузапаток з краін Балтыі 


Фуры на беларуска-літоўскай мяжы, архіўнае фота
Фуры на беларуска-літоўскай мяжы, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыя Сянько і абмеркаваў пераарыентацыю грузаў з Латвіі і Літвы.

«Амаль 40% грузавікоў сёлета ідуць з Латвіі і Літвы. Гэта велізарны аб’ём. Калі мы возьмемся за гэты паток, то лягістычныя пункты Літвы недаатрымаюць дзесьці чвэрць», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле Юрыя Сянько, за студзень–жнівень беларускую мытную мяжу з краінамі Балтыі, Польшчы і Ўкраіны перасекла звыш 70 млн тон тавараў — на 15% меней, чым за такі ж пэрыяд летась. Ад пачатку году ў бюджэт паступіла звыш 6 млрд рублёў плацяжоў, якія кантралююцца Мытным камітэтам.

Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што ў сьвятле складаных палітычных адносінаў зь некаторымі суседзямі Беларусь і Расея абмяркоўваюць пераарыентацыю беларускіх грузаў — нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні ды іншыя тавары — з балтыйскага кірунку на расейскі порт Усьць-Луга.

«У нас створаныя магутныя лягістычныя цэнтры. Вельмі многія паслугі, у тым ліку як для нашых суб’ектаў гаспадараньня, так і для суб’ектаў краін ЭАЭС, аказваюцца ў той жа Літве. Але, наколькі я інфармаваны, усе гэтыя паслугі мы можам аказаць гэтым перавозчыкам ў Беларусі», — перакананы Аляксандар Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG