Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя тысячы дэманстрантаў у цэнтры Менску 


Нягледзячы на перакратыя вуліцы, зачыненыя станцыі мэтро і прэвэнтыўныя затрыманьні, менчукі зьбіраюцца ў цэнтры гораду.

Вялізная калёна ўдзельнікаў «​Маршу за вызваленьне палітвязьняў» рушыць па Нямізе з боку Опэрнага тэатру і паварочвае на праспэкт Пераможцаў.

Таксама некалькі тысяч чалавек са сьцягамі сабраліся на падыходзе да стэлы «Менск — горад-герой» з боку праспэкту Машэрава. Сам праход да стэлы перакрыты.

У руках дэманстранты трымаюць плякаты: «Дзяніс Кузьняцоў. Вечная памяць», «Пэнсіянэры супраць гвалту і хлусьні», а таксама ў падтрымку парталу Tut.by.

На праспэкце Пераможцаў шмат міліцэйскай тэхнікі. Сьведкі кажуць пра затрыманьні. Некаторыя ўдзельнікі адбягаюць да набярэжнай Сьвіслачы на іншым баку вуліцы Нямігі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG