Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусы хочуць жыць на волі, а не ў турме», — Сьвятлана Ціханоўская 


Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да ўдзельнікаў маршу 4 кастрычніка ў падтрымку палітвязьняў.

«Сэрца беларускага народу зноў разьбітае. Памёр яшчэ адзін чалавек: мэдыкі дыягнаставалі ў Дзяніса Кузьняцова, дастаўленага з Акрэсьціна, пераломы касьцей чэрапа, адкрытую траўму галавы, гематомы, пераломы рэбраў, удар лёгкага. Супрацоўнікі ізалятара кажуць: ён „зваліўся з нараў“.

Страшна, што людзі гінуць, што іх забіваюць у катавальнях. Страшна, што іхную сьмерць прыкрываюць відавочнай хлусьнёй. Страшна, што ў турмах знаходзіцца велізарная колькасьць людзей, кінутых туды за тое, што асьмеліліся змагацца за свабоду».

Калі бессаромна хлусяць пра мёртвых, хіба цяжка ўладам схлусіць пра жывых? — задалася рытарычным пытаньнем Сьвятлана Ціханоўская.

«Кожны з вас выходзіць на пратэсты ў першую чаргу за ўласную свабоду. Але сёньня — марш за свабоду палітвязьняў. Гэта людзі, якія, як Сяргей Ціханоўскі, ня бачылі сям’і і дзяцей ужо некалькі месяцаў. Гэта людзі, якія пацярпелі за свае перакананьні і пакутуюць дагэтуль. Наша задача — вызваліць іх. Таму я падтрымліваю кожнага, хто выйдзе на вуліцы сваіх гарадоў. Няхай увесь сьвет бачыць: беларусы хочуць жыць на волі, а не ў турме», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG