Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя абвінаваціла Турэччыну ў адпраўцы сырыйскіх джыхадыстаў у Нагорны Карабах


Гарадок Мартуні ў Нагорным Карабаху пасьля бамбаваньня, 1 кастрычніка 2020

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон 1 кастрычніка абвінаваціў Турэччыну ў адпраўцы сырыйскіх джыхадыстаў у Нагорны Карабах, што, паводле яго слоў, мяняе сытуацыю.

Турэччына, якая ёсьць блізкім саюзьнікам Азэрбайджану, адмаўляе, што адпраўляе наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяньнях у Нагорным Карабаху.

«Цяпер у нас ёсьць інфармацыя, якая паказвае на тое, што сырыйскія баевікі з джыхадысцкіх груповак прайшлі праз Газіянтэпэ (паўднёва-ўсходняя Турэччына. — РС), каб дабрацца да тэатру ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху, — сказаў Макрон журналістам па прыбыцьці на саміт ЭЗ у Брусэль. — Гэта вельмі сур’ёзны новы факт, які зьмяняе сытуацыю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG