Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ патрабуе, каб Мінінфарм адклікаў судовы пазоў да Tut.by


Прэс-канфэрэнцыя Беларускай асацыяцыі журналістаў 30 верасьня
Прэс-канфэрэнцыя Беларускай асацыяцыі журналістаў 30 верасьня

Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуе зварот у Міністэрства інфармацыі з патрабаваньнем адклікаць пазоў у суд аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня Tut.by і адмяніць рашэньне аб прыпыненьні ягонага выпуску.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец спадзяецца, што да гэтай заявы далучацца і іншыя СМІ.

«Мы зьвернемся да рэдактараў недзяржаўных СМІ з просьбай падтрымаць Tut.by. Гэта адно з самых папулярных і ўплывовых СМІ, і ўлада пачала ціск на яго. Мы будзем зьвяртацца асабіста да міністра інфармацыі Ігара Луцкага і нагадаем яму пра асабістую адказнасьць за нелегітымныя абмежаваньні свабоды слова», — заявіў Андрэй Бастунец.

БАЖ таксама патрабуе аднавіць доступ да тых рэсурсаў, якія цяпер абмежаваныя, — заявіў старшыня БАЖ.

«Мы выступаем за спыненьне перасьледу журналістаў і СМІ ў сувязі з ажыцьцяўленьнем іх прафэсійнай дзейнасьці і за бясспрэчную адмену неканстытуцыйных абмежаваньняў свабоды слова ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Паводле БАЖ, усяго заблякавалі больш за 100 інфармацыйных сайтаў, у тым ліку сайт Радыё Свабода, naviny.by «Наша Ніва», «Салідарнасьць», сайты 11 рэгіянальных СМІ.

Цяпер 11 журналістаў адбываюць адміністрацыйны арышт, 54 журналісты сталі ахвярамі гвалту пасьля выбараў, былі параненыя і зьбітыя, паведамляе БАЖ.

30 верасьня Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) праводзіць прэс-канфэрэнцыю, на якой камэнтуе апошнія рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі, прэзэнтуе выніковы даклад «Асьвятленьне прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году ў беларускіх мэдыя» і распавядае пра працу БАЖ і міжнародных журналісцкіх арганізацый, якія выступаюць у падтрымку беларускіх калег.

У прэс-канфэрэнцыі бяруць удзел кіраўніцтва БАЖ, а таксама прадстаўнікі TUT.BY, БелаПАН, «Нашай нівы» і іншых мэдыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG