Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля турмы на Акрэсьціна сабралася група падтрымкі баскетбалісткі Алены Леўчанкі. ФОТА 


Салідарныя з затрыманай баскетбалісткай Аленай Леўчанкай
Салідарныя з затрыманай баскетбалісткай Аленай Леўчанкай

Каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна сабраліся прадстаўнікі беларускага спартовай супольнасьці, заўзятары і сябры баскетбалісткі Алены Леўчанкі.

Яе затрымалі раніцай 30 верасьня і маюць судзіць адразу паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу — парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Група падтрымкі затрыманай баскетбалісткі Алены Леўчанкі
Група падтрымкі затрыманай баскетбалісткі Алены Леўчанкі

Паводле відавочцаў, падтрымаць найлепшую баскетбалістку краіны прыйшлі больш за 100 чалавек. Сярод прысутных — былая тэнісістка Вольга Барабаншчыкава, гулец міні-футболу Сяргей Падалінскі, шоўмэн Павал Сыраежкін, экс-камэнтатар спартовага каналу «Беларусь-5» Уладзіслаў Татур, які ўжо адбываў пакараньне на Акрэсьціна, і многія іншыя.

Некаторыя трымаюць у руках плякаты — «Народ са спартоўцамі». Гэта своеасаблівая ўдзячнасьць за расьцяжку ў спартовай калёне на надзельных маршах: «Спартоўцы з народам» і «Народ — чэмпіён».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG