Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн на перадвыбарчых дэбатах назваў Трампa «шчанюком Пуціна»


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джо Байдэн назваў дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа «шчанюком Пуціна» (Putin’s puppy). Гэтая заява прагучала падчас дэбатаў, якія прайшлі ў ноч на 30 верасьня.

«Я сутыкаўся з Пуціным і даваў яму ясна зразумець, што не паддамся на яго хітрыкі», — сказаў Байдэн. «Ён [Трамп] — шчанюк Пуціна, ён дагэтуль нічога не сказаў яму аб выплатах за галовы амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане», — заявіў супернік Трампа (цытата паводле «Інтэрфаксу»).

Супернікі чарговы раз разышліся ў меркаваньнях з нагоды галасаваньня падчас прэзыдэнцкіх выбараў па пошце. Трамп паўтарыў свае ранейшыя заявы, што такое галасаваньне пагражае «махлярствам», адзначыўшы, што амэрыканцы могуць ня ведаць вынікаў выбараў на працягу «некалькіх месяцаў».

Байдэн адказаў на гэта, што Трамп «проста баіцца вынікаў падліку галасоў», паведаміўшы, што раней прэзыдэнт ЗША сам галасаваў па пошце, «адпраўляючы свае бюлетэні ў Флорыду».

Байдэн, кажучы пра тое, чаму выбаршчыкі павінны галасаваць за яго, настойваў, што пры Трампу краіна стала «слабой», «бяднейшай» і «больш падзеленай».

У адказ на крытыку захадаў, зробленых супраць каранавірусу, Трамп заявіў, што яго адміністрацыя «выдатна спрацавала» ў барацьбе з пандэміяй. Паводле яго, сытуацыя ў краіне была б значна больш цяжкай, чым 200 тысяч загінулых і больш за 7 мільёнаў выпадкаў заражэньня COVID-19, калі б прэзыдэнтам быў Байдэн.

«Вы б ніколі не зрабілі тую працу, якую мы прарабілі. У вас няма гэтага ў крыві», — сказаў Трамп, зьвяртаючыся да Байдэна.

Як адзначае Reuters, Трамп пастаянна ігнараваў заклікі мадэратара дэбатаў Крыса Ўолеса дазволіць выступіць Байдэну. Супернікі горача спрачаліся і нават абражалі адзін аднаго. У нейкі момант кандыдат ад дэмакратаў быў настолькі абураны тым, што Трамп пастаянна перабіваў яго, што рэзка патрабаваў: «Ты заткнесься, дружа? Гэта так не па-прэзыдэнцку».

Паводле апытаньня, праведзенага на замову тэлеканалу CNN, шэсьць зь дзесяці гледачоў дэбатаў паміж Трампам і Байдэнам лічаць, што кандыдат ад дэмакратаў паказаў сябе лепш.

Каля двух трацін лічаць, што адказы Байдэна былі больш праўдзівымі, чым адказы Трампа (65% супраць 29%). Большасьць рэспандэнтаў, 69%, таксама заявілі, што нападкі былога віцэ-прэзыдэнта на цяперашняга кіраўніка ЗША былі справядлівымі; 32% заявілі, што рацыю меў Трамп.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG