Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дамогуцца Ціханоўская і Макрон новых выбараў у Беларусі?


Сьвятлана Ціханоўская і Эманюэль Макрон, Вільня, 29 верасьня 2020
Сьвятлана Ціханоўская і Эманюэль Макрон, Вільня, 29 верасьня 2020

Якое значэньне мае сустрэча Ціханоўскай і прэзыдэнта Францыі Макрона? Ці зможа Эўразьвяз дамагчыся перамоваў у Беларусі пра мірны пераход улады? Ці ёсьць у Эўропы плян Б па ўрэгуляваньні беларускага палітычнага крызісу?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолягі: зь Менску — Андрэй Казакевіч, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра», зь Вільні — Віціс Юрконіс, супрацоўнік Інстытуту міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту, з Прагі — Аляксандар Марозаў, навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security).

Юрконіс:

  • Новых выбараў патрабуюць ня толькі беларускі народ, краіны Балтыі, Польшча, але і Парыж.
  • Вельмі важная адзіная пазыцыя Эўропы.
  • На прапановы дыялёгу афіцыйны Менск адказвае кулямі і катаваньнямі, таму без пасярэднікаў дыялёг немагчымы
  • Беларускай грамадзянскай супольнасьці варта было б мець свой праект канстытуцыйнай рэформы

Казакевіч:

  • Шанцы на рэалізацыю прапановы Макрона ёсьць, вакол яе даволі шырокі міжнародны кансэнсус.
  • Сёньняшняя заява Пуціна ня ўтрымлівала словаў пра падтрымку асабіста Лукашэнкі.
  • Зь цягам часу асноўныя беларускія актары будуць вымушаныя сядаць за стол перамоваў.
  • Унутраны дыялёг пры пасярэдніцтве ЭЗ і Расеі дастаткова рэальны.
  • І ЭЗ, і ЗША, і Расея кажуць пра неабходнасьць унутранага дыялёгу ў Беларусі.
  • Тэмай унутранага дыялёгу не абавязкова зьяўляецца толькі мірная перадача ўлады; канстытуцыйная рэформа таксама можа быць тэмай.

Марозаў:

  • Крэмль пасьлядоўна падтрымлівае Лукашэнку.
  • У выпадку Беларусі магчымасьці эўрапейскай дыпляматыі значна меншыя, чым у выпадку расейска-грузінскай вайны і канфлікту на Данбасе.
  • Зараз Крэмль не шукае заходняга партнэра па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі.
  • Раней Францыя ня вельмі ўдзельнічала ў праблемах грамадзянскіх супольнасьцяў Усходняй Эўропы.
  • Макрон будзе падтрымліваць адкрыцьцё офіса Ціханоўскай у Брусэлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG