Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія PandaDoс, чатырох мэнэджараў якой арыштавалі ў Беларусі, пераяжджае ва Ўкраіну


Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка — узятыя пад варту супрацоўнікі Pandadoc.
Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка — узятыя пад варту супрацоўнікі Pandadoc.

Беларуская ІТ-кампанія PandaDoc, чатыры мэнэджары якой былі арыштаваныя пасьля выбараў, адкрывае бізнэс ва Ўкраіне. Зь Менску ў Кіеў, Адэсу і ў Львоў пераехалі ўжо каля 60 супрацоўнікаў кампаніі.

Усяго ў кампаніі 350 супрацоўнікаў, зь іх у Беларусі — 225. PandaDoc мае 20 тысяч кліентаў. Кампанія заснаваная ў Беларусі ў 2011 годзе.

«Мы адкрываем кампанію ва Ўкраіне, актыўна шукаем супрацоўнікаў, ня толькі інжынэраў, але і сэйлз, маркетолягаў. Зь Менску пераехалі ўжо каля 60 чалавек у Кіеў, Адэсу і ў Львоў», — паведаміў заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада ў інтэрвію выданьню Dou.ua.

Ён пацьвердзіў, што гутарка йдзе пра закрыцьцё офісу ў Беларусі: пасьля гвалту на вуліцах Менску ў кампаніі правялі апытаньне сваіх супрацоўнікаў, зь якіх 83% заявілі, што хацелі б пакінуць Беларусь:

«Людзі сапраўды баяцца, калі на вуліцах выбухаюць гранаты. Але мы не зьбіраліся закрываць офіс. Калі нашых супрацоўнікаў пасадзілі, тады вырашылі».

«Падатковыя ўмовы больш выгадныя, чым у Беларусі».

Паводле Мікады, такое рашэньне прымалася на падставе апытаньня супрацоўнікаў кампаніі ў Беларусі, а таксама з улікам таго, што ва Ўкраіне няма моўнага бар’еру і створаны больш выгадныя, чым у Беларусі, падатковыя ўмовы.

«Для любога міжнароднага бізнэсу лепш мець празрыстыя ўмовы яго вядзеньня, каб усё было дакладна, сумленна і зразумела. Тую сыстэму, якая стандартная ва Ўкраіне, мы і будзем выкарыстоўваць. Усе ж так працуюць ва Ўкраіне», — дадаў Мікіта Мікада.

Ва Ўкраіне завабліваюць замежных інвэстараў

Сёньня ва Ўкраіне абнародавалі канцэпцыю рэфармаваньня заканадаўства, якое рэгулюе ІТ-сфэру. У прыватнасьці, для рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій «Дія City» плянуецца замяніць падаходны падатак падаткам на выведзены капітал у памеры 10%, падатак на даходы для фізчных асобаў — 5%, адзіны страхавы ўнёсак у памеры 22% мінімальнай заработнай платы і ваенны збор у памеры 1,5%.

Адначасова будуць уведзеныя больш гнуткія ўмовы працаўладкаваньня па аналёгіі з англасаксонскім заканадаўствам. Для папярэджаньня карупцыі, адміністрацыйнага ці палітычнага ціску на ІТ-сфэру будзе забаронена зьмяняць заканадаўства цягам 15 гадоў.

Ва Ўкраіне разьлічваюць, што такія ўмовы стануць стануць найбольш прывабнымі для замежных інвэстараў у параўнаньні зь іншымі краінамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG