Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Сямашка заявіў, што Масква і Менск «прасунуліся» ў абмеркаваньні цаны на газ


Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер

Расея і Беларусь прасунуліся ў вырашэньні пытаньня цаны на газ у 2021 годзе, знойдзены кансэнсус па асноўных палажэньнях. Пра гэта заявіў журналістам амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.

«Я сустракаўся 11 верасьня з кіраўніком „Газпрома“ Аляксеем Мілерам у Санкт-Пецярбургу, мы прасунуліся ў разуменьні, пра нюансы ня буду казаць, — адзначыў амбасадар. — Плённа папрацавалі, пагаварылі, знайшлі ў галоўных пытаньнях кансэнсус. Гэта будзе паэтапны рух, хутчэй за ўсё, нейкі крок на зьніжэньне кошту будзе ўжо ад 1 студзеня 2021 году».

Уладзімер Сямашка дадаў, што аб пачатку стварэньня агульнага энэргетычнага рынку «саюзнай дзяржавы» можна будзе казаць у 2022 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG