Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліттэхнолягу Шкляраву падоўжылі тэрмін арышту ў Беларусі яшчэ на два месяцы, — адвакат


Віталь Шкляраў, архіўнае фота.
Віталь Шкляраў, архіўнае фота.

Палітвязьню Віталю Шкляраву падоўжылі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, прыкладна столькі ж ён ужо знаходзіцца ў менскім СІЗА.

«Шкляраву, які каля двух месяцаў знаходзіцца ў менскім СІЗА, працягнулі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы. Сьледзтва абгрунтавала гэтае рашэньне фармальна — тым, што Шкляраў можа схавацца», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

Шкляраў — 44-гадовы ўраджэнец Гомля. Як ён сам сябе пазыцыянаваў — «амэрыканскі, нямецкі і расейскі палітычны кансультант, паліттэхноляг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак». Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, дыпляматка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG