Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа запатрабаваў неадкладнага вызваленьня паліттэхноляга Шклярава


Віталь Шкляраў

Улады ЗША заклікаюць Менск неадкладна вызваліць паліттэхноляга Віталя Шклярава, затрыманага ў канцы ліпеня ў Гомлі, заявіў дарадца ў галіне нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта ЗША Роберт О’Браен.

«Злучаныя Штаты заклікаюць да неадкладнага вызваленьня Віталя Шклярава, амэрыканскага грамадзяніна і мужа амэрыканскага дыплямата, несправядліва затрыманага ў Беларусі амаль на два месяцы таму. Спадар Шкляраў павінен быць вернуты сваёй сям’і», — гаворыцца ў паведамленьні О’Браена, апублікаваным у твітэры.

Шклярава затрымалі 29 ліпеня ў Гомлі. 7 жніўня яму выставілі абвінавачваньне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак.

Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Шкляраў — 44-гадовы ўраджэнец Гомля. Як ён сам сябе пазыцыянаваў — «амэрыканскі, нямецкі і расейскі палітычны кансультант, паліттэхноляг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак». Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, дыплямат, працуе ў амбасадзе ЗША ў Кіеве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG