Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустракаецца з Макронам, Алексіевіч паехала ў Нямеччыну на лячэньне. Найважнейшае за 28 верасьня


Рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч у судзе
Рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч у судзе

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон правядзе сустрэчу са Сьвятланай Ціханоўскай 29 верасьня падчас свайго візыту ў Літву

Сьвятлана Ціханоўская падтрымала пэрсанальныя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, але выступіла супраць эканамічных санкцыяў адносна Беларусі

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 28 верасьня выехала на лячэньне ў Нямеччыну

Распараджэньне старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму аб прыпыненьні будаўніцтва акумулятарнага заводу страціла сілу


Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, адвакат Максім Знак, які абвясьціў галадоўку ў СІЗА № 1, паступова аднаўляе прыём ежы

Рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам

МУС Беларусі паведаміла, што падчас нядзельных маршаў пратэсту затрымалі звыш 350 чалавек

Расейскі прэпарат «Спутник V», які расейскія ўлады называюць «вакцынай» ад COVID-19, пачнуць 1 кастрычніка выпрабоўваць на 100 беларускіх добраахвотніках

Азэрбайджан і Армэнія заявілі аб аднаўленьні абстрэлаў у самаабвешчаным Нагорным Карабаху

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG