Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый Беларусі — 1,1 мільярда даляраў. Што гэта значыць


За студзень–​чэрвень замежнаэканамічныя адносіны Беларусі зь іншымі краінамі паказалі мінус 1,1 мільярда даляраў, вынікае са статыстыкі Нацбанку. Гэта 3,9% валавога ўнутранага прадукту. Глядзім, што гэта азначае.

Што такое дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый

Кожная краіна мае свой плацежны балянс, які ўлічвае прытокі валюты ў краіну і яе адтокі. Балянс падзяляюць на рахунак бягучых апэрацый і рахунак фінансавых апэрацый. Бягучыя апэрацыі — гэта найперш плата за тавары і паслугі. Фінансавы рахунак — гэта крэдыты.

Вадзім Іосуб
Вадзім Іосуб

«Бягучы рахунак і фінансавы рахунак мусяць быць збалянсаванымі і кампэнсаваць адзін аднаго. Калі ёсьць дэфіцыт у бягучым рахунку, то валюты з краіны сышло болей, чым у яе прыйшло. Гэтая валюта не бярэцца з паветра, таму яе адток мусіць кампэнсавацца фінансавым рахункам. Калі ў нас дэфіцыт замежнага гандлю, значыць, трэба пазычаць грошы», — тлумачыць старшы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.

Калі дэфіцыт не кампэнсуецца пазыкамі, значыць, у краіне становіцца менш валюты. А дэфіцыт азначае неабходнасьць у новых пазыках.

Наколькі гэта дрэнна

Паводле міжнародных фінансавых арганізацый, дэфіцыт бягучага рахунка ў 2–4% — гэта не крытычна, бо яго можна фінансаваць за кошт пазык.

«Раней Беларусь, апроч крэдытаў ад Расеі, пазычала грошы ў МВФ, разьмяшчала аблігацыі на міжнародных рынках. Цяпер у сьвятле палітычных падзей пра крэдыты з боку міжнародных фінансавых арганізацый можна забыць, пра разьмяшчэньне на рынкавых умовах аблігацый таксама. У гэтай сытуацыі фінансаваць дэфіцыт бягучага рахунку складана. У цяперашняй сытуацыі такі дэфіцыт выглядае як праблематычны», — мяркуе Вадзім Іосуб.

Пазалетась у гандлёвым балянсе Беларусі назіраўся прафіцыт рахунку бягучых апэрацый у 24,2 мільёна даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG