Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч выехала да лекара ў Нямеччыну, атрымае прэмію ў Італіі і вернецца празь месяц


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 28 верасьня выехала на лячэньне ў Нямеччыну.

Пра гэта стала вядома Свабодзе ад сяброў пісьменьніцы. Яна паехала да лекара, які даўно яе кансультуе, на плянавае абсьледаваньне.

«Яна яшчэ два месяцы таму павінна была паехаць да лекара, але гэтаму заміналі то каранавірус, то палітычныя падзеі. Пасьля Нямеччыны мае намер наведаць Італію, дзе ёй прысудзілі прэмію. Яна зьбіраецца вярнуцца ў Беларусь празь месяц. Ад сваёй дзейнасьці ў складзе Каардынацыйнай рады яна не адмаўляецца»,— сказаў Свабодзе сябра пісьменьніцы.

Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду на прэстыжным міжнародным літаратурным фэстывалі TaoBuk у Таарміне, Сыцылія. Чакаецца, што яна атрымае ўзнагароду асабіста на цырымоніі 3 кастрычніка. Літаратурны фэстываль TaoBuk праводзіцца ўжо 10 гадоў з удзелам выдатных пісьменьнікаў і літаратуразнаўцаў з усяго сьвету. Сёлета ён адбудзецца ў першыя 5 дзён кастрычніка. Сярод пераможцаў і гасьцей чакаецца Архан Памук, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Сьвятлана Алексіевіч і Сяргей Дылеўскі засталіся адзінымі сябрамі прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, хто яшчэ не ў няволі і не ў эміграцыі. Пры гэтым нобэлеўскую ляўрэатку выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG