Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лісьце з жодзінскай турмы Марыя Калесьнікава заклікала беларусаў працягваць барацьбу за свабоду


Марыя Калесьнікава з паплечнікамі да затрыманьня
Марыя Калесьнікава з паплечнікамі да затрыманьня

Зьняволеная сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава даслала другі ліст родным, які цытуе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

«Усім беларусам — гарачае прывітаньне і абдымкі. Вельмі прыемна і вельмі важна, што так шмат людзей пра мяне думаюць і клапоцяцца! Толькі наперад! Не здавайцеся!» — ліст такога зьместу атрымаў ад дачкі Аляксандар Калесьнікаў.

Гэта ўжо другі ліст ад Марыі з жодзінскай турмы. У першым яна таксама вылучала аптымізм і заклікала беларусаў не здавацца.

7 верасьня група невядомых выкрала Марыю Калесьнікаву ў цэнтры Менску. У ноч на 8 верасьня стала вядома, што яна адмовілася зьяжджаць зь Беларусі, разарваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы. Неўзабаве яе зьмясьцілі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. ​

9 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калесьнікава арыштаваная ў справе аб закліках да захопу ўлады. Сама яна расцэньвае тое, што адбылося зь ёй, як выкраданьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG