Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тыя, хто мяне выкрадаў, неверагодна слабыя». Ад Марыі Калесьнікавай дайшоў першы ліст на волю 


Belarus - Maria Kalesnikava, head of the election headquarters of Viktar Babaryka. Minsk, 7Aug2020

Бацька зьняволенай сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай атрымаў ліст ад дачкі з жодзінскага сьледчага ізалятару.

На старонцы Марыі ў Facebook выкладзены здымак ліста, а таксама белай стужкі і бел-чырвона-белых сэрцайкаў, якія ёй удалося ўкласьці ў канвэрт.

«Ліст ішоў з Жодзіна ў Менск паўтара тыдня. Але галоўнае, дайшоў. Маша перадае ўсім прывітаньне, хвалюецца за нас і просіць не здавацца», — гаворыцца ў допісе.

Вось некалькі цытатаў зь ліста Марыі да бацькі Аляксандра Калесьнікава.

«Са мной усё ў парадку: умовы ніштаватыя, новыя сяброўкі выдатныя. Мы займаемся фітнэсам падчас прагулкі і шмат ямо...

Вельмі сумую па табе і Тані (сястра Марыі. — РС). Спадзяюся, што з камандай усё ў парадку. Усіх моцна абдымаю...

Не здавацца, толькі наперад! Тыя, хто мяне выкрадаў, неімаверна слабыя і ў гістэрыцы. Нават ня ўмеюць добра зрабіць сваю працу. У іх усюды бардак і хаос», — напісала Марыя Калесьнікава.

7 верасьня група невядомых выкрала Марыю Калесьнікаву ў цэнтры Менску. У ноч на 8 верасьня стала вядома, што яна адмовілася зьяжджаць зь Беларусі, разарваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы. Празь дзень пасьля гэтага бацьку Марыі пазваніў сьледчы і паведаміў, што дачка знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

9 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калесьнікава арыштаваная ў справе аб закліках да захопу ўлады. Сама яна расцэньвае тое, што адбылося зь ёй, як выкраданьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG