Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршы «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай, збройны канфлікт паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Найважнейшае за 27 верасьня


Менск, 27 верасьня
Менск, 27 верасьня

Маршы «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай у многіх гарадах Беларусі, збройны канфлікт паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Найважнейшае за 27 верасьня

Маршы «Народная інаўгурацыя Ціханоўскай» у многіх гарадах Беларусі


Сілавікі ў Гомлі ўжылі ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту сьлезацечны газ і сьвятлашумавыя гранаты

МУС Беларусі: на акцыях пратэсту затрымалі 200 чалавек

Магчымыя эканамічныя санкцыі Захаду ў дачыненьні да Беларусі непажаданыя, бо яны прынясуць шкоду беларускаму насельніцтву, лічыць Сьвятлана Ціханоўская.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы дыплямат і міністар культуры Павал Латушка заявіў пра гатоўнасьць стварыць альтэрнатыўную структуру Міністэрства замежных спраў краіны за мяжой

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей абвінаваціў неназваныя вонкавыя сілы ў стварэньні «няпростай сытуацыі» ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон лічыць, што Аляксандру Лукашэнку варта добраахвотна пакінуць пасаду

Міністэрства аховы здароўя Літвы вырашыла раздаваць бясплатны ёдаваны калій дзеля абароны шчытападобнай залозы насельніцтву, якое пражывае ў радыюсе 100 кілямэтраў ад Беларускай АЭС

Распачаўся збройны канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам. Пашыньян не выключае прызнаньня Армэніяй незалежнасьці Нагорнага Карабаху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG