Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвастрэньне ў Нагорным Карабаху. Армэнія ўвяла ваеннае становішча

абноўлена

Урад Армэніі 27 верасьня ўвёў ваеннае становішча ў краіне і абвясьціў усеагульную мабілізацыю, паведаміў прэм'ер-міністар краіны Нікол Пашыньян.

Раней Пашыньян заявіў, што азэрбайджанскія ўзброеныя сілы пачалі наступ у кірунку Нагорнага Карабаху.

Прэс-сакратар кіраўніка Нагорнага Карабаху Ваграм Пагасян сказаў, што дзясяткі мірных жыхароў атрымалі раненьні ў рэспубліцы ў выніку абстрэлаў з азэрбайджанскага боку, два чалавекі былі забітыя.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Армэніі Шушан Сьцепаньян паведаміў, што ў баях у Карабаху зьнішчылі два верталёты і тры бесьпілётнікі азэрбайджанскіх Узброеных сілаў.

Са свайго боку Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла, што Армэнія пачала інтэнсіўны абстрэл пазыцый азэрбайджанскай арміі і населеных пунктаў. Ёсьць забітыя і параненыя.

Нагорны Карабах і сем прылеглых да яго раёнаў Азэрбайджану былі захопленыя сэпаратыстамі і абвешчаныя незалежнымі падчас узброенага канфлікту 1988–1994 гг. Тады з абодвух бакоў загінулі ня менш за 30 тысяч чалавек, сотні тысяч сталі ўцекачамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG