Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан і Армэнія абвінавацілі адно аднаго ў абстрэле, паведамляецца пра ахвяры


Баку і Ерэван абвінавацілі адзін аднаго ў абстрэле памежных тэрыторый.

У Міністэрстве абароны Азэрбайджану заявілі, што ўзброеныя сілы Армэніі, «груба парушыўшы рэжым спыненьня агню» на азэрбайджана-армянскай дзяржаўнай мяжы, «абстралялі нашы пазыцыі з гарматаў».

«Ёсьць страты з абодвух бакоў», — гаворыцца ў заяве Азэрбайджану.

Міністэрства абароны Армэніі, у сваю чаргу, абвінавачвае Азэрбайджан у гарматным абстрэле пазыцыяў армянскага войска на мяжы.

«Азэрбайджанскія ўзброеныя сілы зь незразумелых для нас прычын на машыне УАЗ паспрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу Армэніі ў напрамку вобласьці Тавуш. Пасьля папярэджаньняў армянскага боку азэрбайджанскія вайскоўцы, пакінуўшы машыну, вярнуліся на свае пазыцыі. Пасьля гэтага вайскоўцы Азэрбайджану зноў паспрабавалі захапіць армянскую пазыцыю, абстраляўшы яе з гарматаў», — гаворыцца ў заяве вайсковага ведамства Армэніі.

Пра страты з армянскага боку армянскія ўлады не паведамляюць.

Апошні раз сур’ёзныя ўзброеныя сутыкненьні паміж армянскімі і азэрбайджанскімі войскамі адбываліся ў красавіку 2016 году ў Карабаху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG