Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Плошчы пераменаў» у Менску аднавілі мурал дыджэяў. ФОТА


Адноўленая выява „дыджэяў пераменаў“ на трансфарматарнай будцы

Менчукі мінулай ноччу аднавілі муралы з «дыджэямі пераменаў». Яны зьяўляюцца пад новымі адрасамі і зноў паўстаюць на старых месцах.

Так, у вядомы менскі двор на скрыжаваньні Сморгаўскага тракту і вуліцы Чарвякова зноў вярнулася выява, якую камунальнікі і сілавікі неаднаразова зафарбоўвалі.

Мясцовыя жыхары нанесьлі мурал у гонар Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава, якія ўключылі песьню «Перемен» Віктара Цоя на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім сквэры. Дыджэі спачатку адбылі арышт, а пасьля пагрозаў крымінальнага перасьледу былі вымушаныя зьехаць з краіны.

Цягам месяца ўлады змагаліся са стрыт-артам, у двары дзень і ноч дзяжурыла міліцыя. 15 верасьня падчас чарговай спробы зьнішчыць мурал сілавікі затрымалі аднаго з тутэйшых жыхароў Сьцяпана Латыпава. Цяпер яго падазраюць у арганізацыі «масавых беспарадкаў», праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Аднак калектыўнымі высілкамі «дыджэі пераменаў» зноў паўсталі на трансфарматарнай будцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG