Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды ідзе Беларусь. Дыскусія аналітыкаў


Як далей будзе разьвівацца палітычны працэс у Беларусі? Хто лідэр беларускіх пратэстаў? Як улады бачаць сабе вырашэньне крызісу? Абмяркоўваюць блогер Сяргей Лаўрыненка і палітычныя аналітыкі Арцём Шрайбман і Віталь Цыганкоў.

Цыганкоў:

  • На дадзены момант абодва бакі не выйграюць і не прайграюць. Кавалерыйскі наскок не атрымаўся ні ва ўлады, ні ў грамадзтва. Атрымліваецца тое, чаго ніводзін бок не чакаў.
  • Адзін з магчымых варыянтаў разьвіцьця падзеяў — вэнэсуэльскі.
  • Гісторыя дае падказкі. У 1996 годзе расейскія пасярэднікі спрабавалі мірыць Вярхоўны Савет і Лукашэнку. Насамрэч тады Расея не была адназначна на баку Лукашэнкі. Фракцыя Лукашэнкі ў ВС не прагаласавала за рашэньне, якое было дасягнутае пры расейскіх пасярэдніках. Што б Лукашэнка ні абяцаў у Сочы, ён гэтага ня выканае.

Лаўрыненка:

  • Вельмі цяжка прагназаваць, адбываецца шмат выпадковых падзеяў, якія вельмі ўплываюць на далейшую хаду. Ступень хаосу будзе паглыбляцца.
  • У нас няма такой крыніцы рэнты, як нафта ў Вэнэсуэле.
  • Ёсьць зоны кампрамісу, і іх можна дасягнуць. Інаўгурацыя Лукашэнкі выступіла каталізатарам пратэставага руху.
  • Абвяшчэньне Ціханоўскай сябе прэзыдэнтам — гэта стварэньне дваяўладзьдзя, там ёсьць мэханізмы, пра якія казалі і эўрапейцы.
  • У NEXTA ёсьць кантакты са штабам Ціханоўскай, ня выключана, што лёзунг аб «народнай інаўгурацыі» — гэта ня проста лёзунг.

Шрайбман:

  • Прастора для дыялёгу ўнутры краіны як адсутнічала раней, так і адсутнічае зараз. Сытуацыя нават пагоршылася тым, што Каардынацыйная рада фактычна абезгалоўленая.
  • Умовы для ўнутранага дыялёгу будуць тады, калі Лукашэнка будзе адчуваць пагрозу ўласнай бясьпецы.
  • Адзіная на сёньня прастора для дыялёгу — гэта прастора для дыялёгу паміж Менскам і Масквой.
  • Стаўленьне Лукашэнкі да пратэстоўцаў як да меншасьці — шчырае, ён сапраўды думае, што калі ў яго і не 80%, але ўсё роўна большасьць. Ён ставіцца да іх прыкладна гэтак жа, як украінскае кіраўніцтва да лідэраў ДНР/ЛНР, маўляў, пра што размаўляць з марыянэткамі?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG