Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не прызнала Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі


Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна не прызнае Аляксандра Лукашэнку ў статусе новаабранага прэзыдэнта Беларусі.

«Украіна ніколі ня ўмешвалася ва ўнутраныя справы Беларусі і заўсёды будзе падтрымліваць беларускі народ. Улічваючы ход выбарчай кампаніі і наступныя падзеі, сёньняшняя „інаўгурацыя“ Аляксандра Лукашэнкі не азначае прызнаньня яго легітымным кіраўніком беларускай дзяржавы», — напісаў Дзьмітро Кулеба на сваёй афіцыйнай старонцы ў Tвітэры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG