Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Савецка-нямецкі парад у Берасьці ў 1939-м, расейска-беларускія вучэньні «Славянскае братэрства» сёлета


Расейскія вайскоўцы на рэпэтыцыі параду ў Менску. Архіўнае фота.

Што адбудзецца сёньня, а таксама падзеі 22 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня пачынаецца другі этап расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Славянскае братэрства». «Усяго будзе задзейнічана каля 6 000 вайскоўцаў, звыш 500 адзінак баявой тэхнікі. Пры гэтым ад Узброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі — каля 1 000 чалавек і да 100 адзінак баявой тэхнікі», — паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Першы этап вучэньняў скончыўся пры канцы пазамінулага тыдня. Першапачаткова плянаваўся таксама ўдзел падразьдзяленьняў з Сэрбіі, але пад ціскам Эўразьвязу бальканскія вайскоўцы ў Беларусь не прыехалі.

Дата дня

Штогод 22 верасьня ва ўсім сьвеце праводзіцца дзень без аўтамабілю. Падчас кампаніі цэнтры многіх гарадоў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Асноўнай мэтай кампаніі зьяўляецца прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыцьцё без аўтамабіля магчымае.

Сёньня ў Менску ўсім аўтамабілістам, якія вырашылі аддаць перавагу грамадзкаму транспарту, дадуць права бясплатнага праезду пры прад'яўленьні пасьведчаньня кіроўцы і тэхпашпарту на машыну.

Таксама ў гэты дзень

1862 — прэзыдэнт ЗША Аўраам Лінкальн абвясьціў пра свабоду чарнаскурых нявольнікаў.

1888 — выйшаў першы нумар часопіса National Geographic Magazine.

1869 — у Мюнхэне адбылася прэм’ера опэры Рыхарда Вагнэра «Золата Рэйну», якая зьяўляецца пралёгам да ягонага опэрнага цыклю «Кальцо Нібелунгаў».

1919 — Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школаў.

Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 году.
Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 году.

1939 — адбыўся супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.

1943 — у Менску забіты Вільгельм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генэральнай акругі «Беларусь».

1949 — СССР правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся

1791 — Майкл Фарадэй, ангельскі фізык і хімік.

1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.

1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

1938 — Дын Рыд, амэрыканскі актор і сьпявак, быў папулярным у былым СССР і іншых краінах гэтак званага сацыялістычнага лягеру.

1957 — Нік Кэйв, аўстралійскі рок-музыка, паэт, пісьменьнік, аўтар музыкі да фільмаў, сцэнарыст.

1976 — Ранальда, бразыльскі футбаліст.

У памяці

1774 — Клімэнт XIV, Папа Рымскі. 1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.

1975 — Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай.

1989 — Ірвінг Бэрлін, амэрыканскі кампазытар, які нарадзіўся ў Магілёве. Аўтар песьні «Божа, дабраславі Амэрыку», якая лічыцца неафіцыйным гімнам Злучаных Штатаў.

1999 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

2007 — Марсэль Марсо, францускі актор.

2018 — Анатоль Капскі, старшыня праўленьня футбольнага клюба БАТЭ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG