Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Брусэлі: што адказвае Эўропа?


Сьвятлана Ціханоўская на нефармальным сьняданку з кіраўніком МЗС Нямеччыны Гайка Маасам і кіраўніком дыпляматыі ЭЗ Жузэпам Бурэлем.
Сьвятлана Ціханоўская на нефармальным сьняданку з кіраўніком МЗС Нямеччыны Гайка Маасам і кіраўніком дыпляматыі ЭЗ Жузэпам Бурэлем.

Чаму Рада кіраўнікоў МЗС дзяржаваў Эўразьвязу не прыняла рашэньня пра санкцыі адносна Беларусі? Ці знойдуцца міжнародныя пасярэднікі, якія захочуць і змогуць наладзіць дыялёг паміж Лукашэнкам і Каардынацыйнай радай? Як будзе рэагаваць Эўразьвяз, калі Менск адмовіцца ад шматвэктарнай зьнешняй палітыкі, што прапануе старшыня камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць дырэктарка базаванага ў Браціславе міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько і кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў.

Кудзько:

  • Санкцыі ўрэшце будуць прынятыя. Цяперашні этап увядзеньня санкцыяў — самы лёгкі. У далейшым пашыраць сьпіс будзе значна цяжэй.
  • Лукашэнка можа пагадзіцца на перамовы, калі стасункі з Расеяй стануць для яго вельмі некамфортнымі.
  • Дэ-факта палітыка шматвэктарнасьці ўжо спыненая на працягу апошняга месяца.
  • Калі Беларусь адназначна паверне да Расеі, ня думаю, што Захад будзе ўпрошваць Лукашэнку вярнуцца.

Вусаў:

  • Эўразьвяз зацягвае працэдуру, можна пакуль ня ўносіць Лукашэнку ў сьпіс.
  • У 2011 годзе санкцыі прымаліся значна лягчэй, хоць сытуацыя ў Беларусі цяпер значна горшая, чым тады.
  • Я не магу ўявіць сабе нейкіх заходнікаў, якіх Лукашэнка прыняў бы ў якасьці перамоўшчыкаў зь ім нават пра спыненьне рэпрэсіяў, ня кажучы ўжо пра перадачу ўлады.
  • Рух Лукашэнкі на ўсход пачаўся з выбараў і пратэстаў.
  • На паварот Лукашэнкі на ўсход Эўропа будзе рэагаваць так, як рэагавала на падзеі ва Ўкраіне, — спрабаваць дамаўляцца з Пуціным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG