Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пратэстаў мэдыкаў Лукашэнка прызначыў новых рэктараў мэдыцынскіх ВНУ


Страйк мэдыкаў у Віцебску
Страйк мэдыкаў у Віцебску

Аляксандар Лукашэнка ўзгадніў прызначэньне рэктараў ВНУ мэдычнага профілю, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Рэктарам Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту стаў Сяргей Рубніковіч, які да гэтага часу быў загадчыкам катэдры артапэдычнай стаматалёгіі і артадантыі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі.

Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт узначаліць ужо былы дацэнт катэдры інфэкцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Ігар Стома.

Рэктарам Горадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту стане Алена Кроткава, якая раней была начальніцай галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму.

Галоўным дзяржаўным санітарным доктарам Беларусі прызначаны Аляксандар Тарасенка.

Апошнім часам дзейныя лекары і студэнты-мэдыкі адкрыта выказвалі абурэньне непраўдзівай статыстыкай захварэлых і памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі, а таксама неапраўданым гвалтам міліцыі супраць мірных дэманстрантаў, якія станавіліся пацыентамі лякарняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG