Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС дзяржаваў Эўразьвязу абмяркуюць сёньня непрызнаньне Лукашэнкі прэзыдэнтам


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу сёньня на сустрэчы ў Брусэлі абмяркуюць адносіны з Беларусьсю з пазыцыі непрызнаньня абраньня прэзыдэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта заявіў у панядзелак вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.

«Мы бачым, што сытуацыя ў Беларусі працягвае пагаршацца, узмацняюцца штодзённыя рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў. Міністры абмяркуюць адносіны з гэтай краінай з пазыцыі непрызнаньня Лукашэнкі ў якасьці легітымнага прэзыдэнта Беларусі», — заявіў ён.

Бурэль падкрэсьліў, што кіраўнікі МЗС таксама абмяркуюць падтрымку беларускай апазыцыі і «незалежных СМІ».

Ціханоўская ў панядзелак прыбыла ў Брусель на запрашэньне інстытутаў Эўразьвязу. З раніцы з ёй правялі нефармальны сьняданак шэраг кіраўнікоў МЗС дзяржаваў ЭЗ, а таксама кіраўнік дыпляматычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.

«Я быў рады правесьці цікавую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай за гадзіну да пачатку пасяджэньня Рады. Яна дала нам свае ацэнкі сытуацыі ў Беларусі, — заявіў ён. — Мы будзем падтрымліваць інклюзіўны дыялёг у Беларусі і права народу на свабодныя і справядлівыя выбары».

У другой палове дня выступ Ціханоўскай заслухае камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах, пасьля чаго яе прыме кіраўніца Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG