Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы падтрымліваюць жорсткую палітыку сваіх уладаў да афіцыйнага Менску


Літоўскі ланцуг салідарнасьці з народам Беларусі
Літоўскі ланцуг салідарнасьці з народам Беларусі

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, зробленага літоўскім сацыялягічным цэнтра Vilmorus на замову агенцтва BNS. Вынікі апытаньня апублікавала газэта Lietuvos rytas.

Паводле апытаньня, 38,5% рэспандэнтаў падтрымліваюць цяперашнюю палітыку Вільні адносна Беларусі; 5,8% апытаных лічаць, што рэакцыя літоўскіх уладаў на падзеі ў Беларусі нават занадта лагодная; кожны чацьвёрты ацэньвае яе як занадта жорсткую; 31% апытаных ня маюць думкі на гэты конт.

  • Літва, не чакаючы рашэньня Эўразьвязу, увяла ўласныя візавыя санкцыі.
  • Літоўскі Сэйм прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую народна выбраным лідэрам Беларусі.
  • Літоўскі парлямэнт — адзіны ў Эўразьвязе, які прыняў такое рашэньне.

17 верасьня Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся да народаў Літвы, Польшчы і Ўкраіны: «Спыніце сваіх вар’ятаў-палітыкаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG