Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцтэхніка атачыла будынак Вярхоўнага суду і Палац Незалежнасьці ў Менску


Міліцыя і ўнутраныя войскі сьцягнулі тэхніку і жывую сілу ў раён Вярхоўнага суду і Палацу Незалежнасьці ў Менску.

Чакаецца, што сюды плянуюць прыйсьці ўдзельнікі «Маршу салідарнасьці» 20 верасьня.

Калёна вайсковай тэхнікі, у тым ліку бронетранспартэры і вадамёты, занялі пазыцыі каля будынка «Менск-Экспа».

Дзясяткі грузавікоў з байцамі ўнутраных войскаў сталі каля агароджы рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён падчас некалькіх акцый публічна зьяўляўся з аўтаматам наперавес.

Шмат міліцэйскай спэцтэхнікі, уключна з аўтазакамі і аўтобусамі, прыпаркавана на вуліцы Сапэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG