Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі «вадзілі карагоды». МУС патлумачыла, дзеля чаго ў Берасьці выкарысталі вадамёт 


Вадамёты сталі звыклай зьявай для гарадзкіх вуліц

Як заявіла прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава, у Берасьці блізу 17-й гадзіны 13 верасьня ўдзельнікі пратэту заблякавалі рух транспартных сродкаў на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў.

«Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжаваньня вадзілі карагоды, сьпявалі песьні і выкрыквалі розныя лёзунгі, — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале. — Сваімі дзеяньнямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства стварылі рэальную пагрозу бясьпецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам».

З мэтай аднаўленьня нармальнай жыцьцядзейнасьці грамадзянаў і бясьпекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт, — патлумачыла Чамаданава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG