Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Натальлі Арсеньневай


Натальля Арсеньнева

Падзеі 20 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1870 — завяршылася аб’яднаньне Італіі. Італьянскія войскі занялі Папскую вобласьць і ўвайшлі ў Рым, які быў абвешчаны сталіцай каралеўства. Папа Пій IX адмовіўся весьці перамовы з новай уладай, схаваўся ў сваім палацы ў Ватыкане і абвясьціў сябе і сваіх пераемнікаў на папскім троне «ватыканскімі палоннымі». Такое становішча захоўвалася да 1929 году.

1939 — пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Дамачаве — пасёлку ў Берасьцейскай вобласьці.

1944 — Беластоцкая вобласьць пераўтварылі ў Горадзенскую, Вялейскую ў Маладачанскую, утварыліся Бабруйская і Полацкая вобласьці (існавалі да 1954 г.).

1945 — адкрылася першая экспазыцыя Літаратурнага музэю Янкі Купалы.

1950 — У Нью-Ёрку пачала выходзіць газэта «Беларус».

1990 — пастановай ураду зацьверджаная праграма разьвіцьця беларускай мовы і іншых нацыянальных моваў у Беларускай ССР.

2001 — у Курапатах улады пачалі рэканструкцыю Менскай кальцавой дарогі, у адказ на якую моладзевыя актывісты паставілі намётавы лягер у абарону народнага мэмарыялу. Вахта доўжылася 28 сутак і скончылася перамогай.

У гэты дзень нарадзіліся

1752 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч.

1903 — Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка.

1943 — Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца.

Партрэт Ніны Мацяш
Партрэт Ніны Мацяш

У памяці

1939 — Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.

1993 — Дзьмітры Арціменя, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, адзін зь лідэраў парлямэнцкай большасьці ў Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня (забіты).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG